Людзікаўская карэльская мова

мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Людзікаўская карэльская мова
Remove ads

Лю́дзікаўская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

На людзікаўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзьбярэжжа Анескага возера — на тэрыторыі Кандапоскага, Пражынскага і Прыанескага раёнаў.

Remove ads

Агульная характарыстыка

Пісьмовасьць

Да ХІХ стагодзьдзя кнігавыданьне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Эванґельле ад Мацея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і артаґрафіі мовы, у выніку чаго альфабэты розных выданьняў адрозьніваліся адзін ад аднаго.

У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскае мовы быў створаны лацінскі альфабэт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.

Дыялекты

Людзікаўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапоскую, міхайлаўскую і пражынскую.

Remove ads

Грамадзкае жыцьцё

Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[4].

На людзікаўскай мове выходзіць ґазэта Lyydilaine.

Remove ads

Спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads