Люкас Пэляс

швэдзкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Люкас Пэляс
Remove ads

Люкас Пэляс (па-швэдзку: Lucas Pellas; нар. 28 жніўня 1995 году) — швэдзкі гандбаліст францускага клюбу «Манпэлье» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга гульца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца гандболам у клюбе «Сёдэр». У веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі клюбу «Гамарбю», у якім дэбютаваў у прафэсійным спорце. Аднак, за каманду амаль не гуляў. З 2016 па 2020 гады абараняў колеры клюбу «Люгі», дзе замацаваўся ў складзе і хутка прагрэсаваў. У сээзоне 2019—2020 гадоў Пэляс заняў трэці радок у сьпісе бамбардзіраў швэдзкай лігі. Пасьля чаго далучыўся да францускага «Манпэлье», склаўшы трохгадовы кантракт[3]. У сьнежні 2022 году падоўжыў дамову з клюбам яшчэ на тры гады[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads