Швэдзкая мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Швэдзкая мова
Remove ads

Швэ́дзкая мо́ва (саманазва: svenska, вымаўл. [ˈsvɛ̂nskâ]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць у Швэцыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аляндзкіх астравох (частка Фінляндыі). Мае афіцыйны статус у Швэцыі, а таксама ў Фінляндыі, дзе швэдзкая мова ўроўненая зь фінскай. Колькасьць носьбітаў паводле стану на 2007 год — 8,7 млн чал.[2] На цяперашні час швэдзкая мова зьяўляецца найбуйнейшай серад паўночнагерманскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Разам зь іншымі мовамі паўночнагерманскае групы германскае галіны моваў, швэдзкая мова зьяўляецца нашчадкам старажытнаскандынаўскай мовы — германскай мовы, якая існавала ў Скандынавіі ў часы эпохі вікінгаў. Швэдзкая мова ў значнай ступені зьяўляецца ўзаемназразумелай зь лінгвістычна й геаграфічна блізкімі мовамі, нарвэскай і дацкай.

Літаратурная мова выкарыстоўваецца большасьцю швэдаў. Структурна яна паходзіць ад цэнтральнашвэдзкіх дыялектаў, была распрацаваная ў пачатку ХХ ст. Апрача літаратурнай мовы ва ўжытку застаюцца дыялекты, некаторыя зь якіх маюць значныя разыходжаньні ад літаратурнай мовы ў галіне лексыкі й граматыкі і могуць быць не заўсёды ўзаемназразумелымі зь літаратурнай швэдзкай. Гэтыя дыялекты распаўсюджаныя перадусім серад людзей зь нізкім узроўнем кантактаў па-за роднаю мясцовасьцю, яны не знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня, а іх выкарыстаньне можа нават часта заахвочвацца мясцовымі ўладамі.

У марфалягічным дачыненьні блізкая роднаснай ангельскай мове, адзначаючыся, як і ангельская, параўнальна нізкай ступеньню словазьмяненьня. У граматыцы адзначаюцца два граматычныя роды (агульны і ніякі), два склоны й адрозьненьне між адзіночным ды множным лікам. Старыя зьвесткі адлюстроўваюць былую наяўнасьць назоўнага й роднага сконаў, а таксама рэшткі вінавальнага й давальнага склонаў. Прыметнікі маюць ступені параўнаньня (блізкія ангельскай мове), могуць узгадняцца паводле роду, ліку й пэўнасьці. Крытэр пэўнасьці існуе таксама й для назоўнікаў, апрача таго — вызначаныя й нявызначаныя артыклі.

З фаналягічнага пункту гледжаньня вылучаецца прасодыя, якая мае двайны націск і (у дыялектах) супрацьпастаўленьне паводле тонаў. У гукавым інвэнтары акрэсьліваюцца параўнальна вялікая колькасьць галосных гукаў і адносна рэдкі зычны глухі палятальна-вэлярны сьпірант.

Парадак словаў, як і ў большасьці германскіх моваў, адпавядае тыпу V2: фінітны дзеяслоў паўстае ў другой пазыцыі пасьля галоўнай кляўзы.

Асноўныя дыялектныя групы швэдзкай мовы[3]:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads