Люцыюс I

Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцыюс I
Remove ads

Лю́цыюс І (па-лацінску: Lucіus І; ? — 5 сакавіка 254) — 22-і папа рымскі з 25 чэрвеня 253 году па 5 сакавіка 254 году.

Хуткія факты Пачатак папства, Канец папства ...
Remove ads

Пантыфікат

Люцыюс нарадзіўся ў Рыме й быў сынам Парфірыяна. Папам быў абраны, імаверна, 25 чэрвеня 253 году. Яго абраньне адбылося падчас ганеньняў, якія выклікалі выгнаньне яго папярэдніка Карнэліюса. Люцыюс таксама быў выгнаны неўзабаве пасьля атрыманьня сьвятарства, але змог атрымаць дазвол на вяртаньне.

Люцыюс згадваецца ў лістах Кіпрыяна Картагенскага у сувязі з навацыянскім расколам. Яго сьвята адзначаецца 5 сакавіка. Гэтая дата адзначана ў Рымскім Мартыралогу:

«На могілках Каліста на Апіянскай дарозе ў Рыме пахаваны сьв. Люцыюс, папа, пераемнік сьв. Карнілія, за веру ў Хрыста ён перанёс выгнаньне й дзейнічаў як выдатны спаведнік, з памяркоўнасьцю й асьцярожнасьцю, у цяжкія часы»[2].

Памёр 5 сакавіка 254 году.

Remove ads

Сучаснасьць

У 1969 годзе сьвята папы Люцыюса было выключанае з «Галоўнага рымскага календара», збольшага з-за неабгрунтаванасьці званьня «мучаніка», зь якім ён раней шанаваўся[3]. Адзначаны ў Lіber Pontіfіcalіs як мучанік, пацярпелы пры Валерыяне, ён памёр да пачатку ганеньняў, якія пачаліся пасьля сакавіка 254 году[4].

Надмагільле папы Люцыюса існуе дагэтуль у катакомбах сьв. Каліста. Яго мошчы былі пасьля перанесены ў царкву Санта-Чэчылія-ін-Трастэвэрэ разам з мошчамі сьв. Цэцыліі й іншымі. Яго галава захоўваецца ў рэлікварыі Сабора сьв. Ансгара ў Капэнгагене. Гэтая рэліквія была прывезена ў Роскіле каля 1100 году, пасьля таго як сьв. Люцыюс быў абвешчаны заступнікам Даніі й вострава Зэландыя. Паводле легенды, жыхароў Роскіле даймалі дэманы, якія нічога не баяліся, акрамя чэрапа Люцыюса. Пасьля Рэфармацыі чэрап быў выстаўлены ў зале Каралеўскага палаца Фрэдэрыка ІІІ у Капэнгагене разам з акамянелым эмбрыёнам і іншымі адметнымі экспанатамі, пазьней перададзены ў Нацыянальны музэй Даніі й у 1908 годзе вернуты каталіцкай парафіі. Галава папы Люцыюса зьяўляецца адной зь нямногіх рэліквіяў, якая перажыла Рэфармацыю ў Даніі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads