Люі Габрыель Сюшэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люі Габрыель Сюшэ
Remove ads

Люі Габрыель Сюшэ (па-француску: Louis-Gabriel Suchet, 2 сакавіка 1770, Ліён — 3 студзеня 1826, Марсэль) — герцаг Альбуфэрскі (1-ы, 11 студзеня 1813), маршал Францыі (1811), пэр Францыі.

Thumb
Louis Gabriel Suchet

Біяграфія

Сын фабрыканта шаўковых вырабаў у Ліёне. Пачаў службу ў 1792 годзе валянтэрам рэспубліканскіх войскаў. У 1798 годзе атрымаў генэральскі чын і прызначаны начальнікам штабу італьянскага войска. Асаблівыя заслугі аказаны былі ім пры абароне Генуі супраць значна праўзыходных сіл аўстрыйцаў (1800).

Сюшэ ўдзельнічаў у кампаніях 1805, 1806 і 1807 гадоў, па заключэньні Тыльзыцкага міру камандаваў корпусам, які стаў у Сылезіі, а ў канцы 1808 году павёў яго ў Гішпанію. Бліскучая вайсковая дзейнасьць яго ў гэтай краіне ўзнагароджана была ў 1812 годзе (пасьля заваёвы Валенсіі) тытулам герцага Альбуфэрскага.

Пасьля рэстаўрацыі Сюшэ падпарадкаваўся каралю, атрымаў у камандаваньне Паўднёвае войска і прызначаны пэрам Францыі, але ў 1815 годзе перайшоў на бок Напалеона. Прызначаны начальнікам альпійскага войска, ён уступіў у Савою, але перад напорам праўзыходных аўстрыйскіх сіл павінен быў адступіць. Выключаны каралём са сьпісу пэраў, ён у 1819 годзе быў адноўлены ў гэтым званьні.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Люі Габрыель Сюшэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads