1770
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Падзеі
- 20 красавіка — Джэймз Кук убачыў узьбярэжжа Новага Паўднёвага Ўэйлзу (Аўстралія), тэрыторыю якога ён на працягу некалькіх наступных месяцаў дакладна дасьледаваў і картаграфаваў
- 11 чэрвеня — Джэймз Кук на караблі «Індэвар» пачаў дасьледваць Вялікі бар’ерны рыф
- 24 чэрвеня — пачалася Чэсмэнская марская бітва паміж расейскім і турэцкім флётам у Эгейскім моры, бітва была адным з этапаў расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў, працягвалася тры дні і скончылася перамогай расейскай эскадры
- 21 ліпеня — бітва пры Кагуле, у якой расейская армія атрымала перамогу над туркамі каля ракі Кагул
- Пэхуенчы і мапучы нагалаву разьбілі армію гішпанцаў у Чылі
- Завершаныя працы па пракопу канала Бона пад Кобрынам, даўжыня якога склала 20 кілямэтраў
Remove ads
Нараджэньні
- 20 студзеня — Фэрдынанда Карульлі, італьянскі кампазытар і гітарыст
- 24 студзеня — Тэадор Вольф, швайцарскі мастак
- 20 сакавіка — Фрыдрых Гёльдэрлін, нямецкі паэт
- 4 траўня — Франсуа Жэрар, францускі мастак
- 3 чэрвеня — Мануэль Бэльграна, аргентынскі юрыст, палітык і ваенны дзеяч
- 24 ліпеня — Аляксандар Балашоў, расейскі дзяржаўны дзяяч, генэрал
- 3 жніўня — Фрыдрых Вільгельм III, прускі кароль
- 27 жніўня — Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель, нямецкі філёзаф
- 19 лістапада — Бэртэль Торвальдсэн, дацкі мастак і скульптар, прадстаўнік нэаклясыцызму
- 17 сьнежня — Людвіг ван Бэтговэн, нямецкі кампазытар
Remove ads
Сьмерці
- 26 лютага — Джузэпэ Тартыні, італьянскі кампазытар
- 27 сакавіка — Джаваньні Т’епалё, італьянскі жывапісец і графік
- 3 траўня — Франсуа Бушэ, францускі мастак
- 24 жніўня — Томас Чатэртан, ангельскі паэт
- 24 лістапада — Джордж Грынўіл, брытанскі палітык і дзяржаўны дзяяч
- 5 сьнежня — Джэймз Стэрлінг, шатляндзкі матэматык
Вонкавыя спасылкі
1770 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads