Лявонці (Бондар)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявонці (Бондар)
Remove ads

Мітрапаліт Лявонцій (у сьвеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губэрня — 24 студзеня 1999) — беларускі й расейскі праваслаўны дзеяч.

Хуткія факты мітрапаліт Арэнбурскі і Бузулумскі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Зь сям’і псаломшчыка. У 1935 годзе скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, а ў 1939 годзе — Праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.

У 1940—1942 гадах паслушнік у Віленскім Сьвятадухаўскім манастыры. 26 сьнежня 1943 году пастрыжаны ў манаства, пасьвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946 году. У 1946 годзе прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узьвядзеньнем у сан ігумена. У 1947—1949 гадах сьвятар у в. Хоўхла Маладэчанскага раёну і ў в. Ястрэбль Берасьцейскае вобласьці. У лістападзе 1949 году стаў інспэктарам і выкладчыкам Менскае духоўнае сэмінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Сьвятое Пісьмо Старога запавету, склаў машынапісны канспэкт па Старым запавеце для ўсіх чатырох клясаў сэмінарыі. Зь ліпеня 1953 году — намесьнік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта.

23 ліпеня 1956 году стаў Бабруйскім япіскапам, вікарыем Менскае япархіі. Служыў у Сьвята-Мікольскім саборы Бабруйску аж да яго зачыненьня. У 1960 годзе часова кіраваў Менскай япархіяй. У траўні 1961—1963 кіравальны архірэй Новасыбірскае й Барнаульскае япархіі. З 1963 году кіраваў Арэнбурскай япархіяй. Ад 1971 году архіяпіскап. На інтранізацыі патрыярха Алексія II як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Расейскай праваслаўнай царкве ўручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 году мітрапаліт. За гады служэньня Лявонція ў Арэнбурскай япархіі колькасьць прыходаў вырасла больш чымся ў сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.

Пахаваны ў Мікольскім катэдральным саборы Арэнбургу. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданескага I і II ступені, сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера II ступені, сьвятога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбургу. Ведаў сем моваў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads