Лякаматыва Заграб

харвацкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Лякаматыва Заграб
Remove ads

«Лякаматы́ва» (па-харвацку: Lokomotiva) — харвацкі футбольны клюб з гораду Заграбу. Заснаваны ў 1914 годзе. Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца часы канца 1940-х і пачатку 1950-х, калі выступаў у першым дывізіёне югаслаўскага чэмпіянату.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1914 годзе і ад пачатку свайго існаваньня знаходзіўся ў цені гарадзкіх грандаў: «Граджанскі», ХАШК і «Канкордыі». Найбольш пасьпяховым этапам гісторыі можна лічыць пасьляваенныя гады, калі каманда на працягу васьмі сэзонаў ад 1947 да 1955 гадоў гуляла ў першай лізе Югаславіі. Найлепшы вынік за гісторыю югаслаўскіх чэмпіянатаў трэцяе месца, пасьля «Хайдуку» і «Црвены Зьвезды», у 1952 годзе. У 1957 годзе «Лякаматыва» зноўку пакінула элітны дывізіён і да распаду СФРЮ на найвышэйшым узроўні не выступала.

У часы фармаваньня незалежнага харвацкага футболу гульцы «Лякаматывы» ўдзельнічалі ў розыгрышах ніжэйшых ліг, пераважна трэцяй. Пасьля вылету ў чацьвертую лігу ў 2006 годзе, каманда стала фарм-клюбам сталічнага «Дынама». Падобнае супрацоўніцтва станоўча адбілася на выступах нядаўняга аўтсайдэра, сэзон 2009—2010 гадоў футбалісты пачалі ўжо ў першай лізе. Каб адпавядаць патрабаваньням турніру, каманда стала праводзіць хатнія матчы на арэне «Дынама» — «Максымір». У сэзоне 2012—2013 гадоў «Лякаматыва» атрымала першыя мэдалі ў гісторыі. За некалькі тураў да канца клюб датэрмінова забясьпечыў сябе срэбранымі мэдалямі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads