Лямбірскі раён

раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лямбірскі раён
Remove ads

Ля́мбірскі раён (па-расейску: Лямбирский район, па-эрзянску: Лямбирьбуе, па-макшанску: Лямбирень аймак, па-татарску: Ләмберә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнае частцы Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Лямбір.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Лямбірскі раён мяжуе з Рамаданаўскім, Чамзінскім, Бальшабярэзьніцкім, Качкураўскім, Рузаеўскім і Старашайгаўскім раёнамі, а таксама з сталіцай рэспублікі горадам Саранск на поўдні. З поўначы раён атачае Ніжагародзкая вобласьць. Плошча раёну складае 1379,29 км².

Гісторыя

Лямбірскі раён быў утвораны 20 ліпеня 1933 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК. Вылучаны як асобны раён зь пераважна татарскім насельніцтвам, якое на той час складала 73%.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 34 323 чалавек. Абсалютную большасьць складаюць расейцы, сярод іншых нацыянальнасьцяў пераважаюць татары, макшаны і эрзя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads