Лянгёй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лянгёй
Remove ads

Лянгёй (па-француску: Longueuil) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэрэжы. Лянгёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць Манрэалю. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесьцем Манрэаля й пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у правінцыі Квэбэк і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Разваліны форту Лянгёй, 1825 год

Купец з форту Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лянгёй як сэньёрыю ў 1657 годзе. Ягоны сын, Шарль Ле Мойн дэ Лянгёй, пабудаваў форт Лянгёй як сваю ўмацаваную рэзыдэнцыі. Ён быў пабудаваны з каменьня паміж 1685 і 1690 гадамі й меў чатыры вежы[3]. У 1845 годзе сэньёрыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лянгёй стаўся мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус гораду. Паміж 1961 і 2002 гадамі мяжы гораду павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб’яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.

Remove ads

Транспарт

Горад зьвязаны з Манрэалем лініяй мэтрапалітэну, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads