Рака Сьвятога Лаўрэнція

рака ў Паўночнай Амэрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Рака Сьвятога Лаўрэнція
Remove ads

Рака Сьвятога Лаўрэнція (па-француску: fleuve Saint-Laurent, па-ангельску: Saint Lawrence River) — рака на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі. Ажыцьцяўляе сьцёк усёй сыстэмы Вялікіх азёраў. Даўжыня ракі (выцякае з возера Антарыё і ўпадае ў заліў Сьвятога Лаўрэнція) каля 1197 км, даўжыня ўсёй воднай сыстэмы — ад вытокаў ракі Сэн-Люі, якая ўпадае ў Верхняе — 3350 км.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Плошча басэйна 1269 тыс. км². Найважнейшыя прытокі: зьлева — Атава, Сэн-Морыс, Сагэнэй, справа — Рышэльё, злучаная каналам з р. Гадсан (ЗША). У верхнім цячэньні (ад возезра Антарыё да г. Корнўал) служыць дзяржаўнай мяжой паміж ЗША і Канадай, ніжэй працякае цалкам па тэрыторыі Канады. Разам зь Вялікімі азёрамі зьяўляецца найважнейшым натуральным шляхам, злучаюць ўнутраныя часткі абедзьвюх краінаў з Атлянтычным акіянам. Даліна ракі Сьв. Лаўрэнція разьмешчана ў шырокай тэктанічнай западзіне на стыку Канадзкага шчыта і гор Апалачы.

У выніку завяршэньня ў 1959 годзе рэканструкцыі воднага шляху буйныя марскія суды могуць бесьперашкодна праходзіць ад вусьця да возера Верхняга. На ўчастку паміж Манрэалем і воз. Антарыё, акрамя абводных каналаў, збудаваны каскад гідравузлоў з вадасховішчамі. Самая буйная ГЭС — Сьвятога Лаўрэнція выкарыстоўваецца сумесна ЗША і Канадай; ГЭС — Боарнўа і Робэрт-Сандэрс належаць Канадзе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads