Лянкастэрская школа (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лянка́стэрская шко́ла — помнік архітэктуры першай траціны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца абутковае вытворчае аб’яднаньне «Праца».
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лянкастэрская школа | |
![]() Лянкастэрская школа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°26′10″ пн. ш. 31°00′30″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Іван Дзьячкоў[d] і Джон Кларк[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лянкастэрская школа на мапе Беларусі ![]() ![]() Лянкастэрская школа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Комплекс будынкаў пачатковай школы ў Гомлі збудавалі ў 1818 годзе з ініцыятывы графа Мікалая Румянцава паводле праекту архітэктараў Івана Дзьячкова і Джона Кларка. Выкладаньне вялося паводле сыстэмы ўзаемнага навучаньня, распрацаванай ангельскім пэдагогам Джозэфам Лянкастэрам. Па сьмерці фундатара школа спыніла сваё існаваньне. Пэўны час тут разьмяшчалася ткацкая фабрыка, потым вайсковы шпіталь. У 1840-я гады ў зьвязку з разьмяшчэньнем у Гомлі вайсковага гарнізону комплекс выкарыстоўваўся пад кашары.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Сярэдняя частка галоўнага фасада вылучаецца 8-калённым на два паверхі портыкам іянічнага ордэра, завершаным трыкутным франтонам. Бакавыя часткі галоўнага фасада мелі невялікія рызаліты, сьцены якіх на першым паверсе апрацоўваліся рустам. Вокны першага паверху знаходзіліся ў неглыбокіх нішах з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Уваходы з тарцоў будынку падкрэсьліваліся 4-калённымі портыкамі тасканскага ордэра, што падтрымлівалі бальконы. У сярэдняй частцы будынку знаходзіўся вэстыбюль з сходамі на другі паверх. Абапал вэстыбюлю разьмяшчаліся вялікія залі дзеля заняткаў, якія мелі ўсярэдзіне рад калёнаў. Уваходы з тарцоў будынку мелі сенцы з сходамі на другі паверх.
Апроч галоўнага будынку, у комплекс школы ўваходзілі чатыры 2-павярховыя флігелі дзеля настаўнікаў і вучняў (першы паверх мураваны, другі — драўляны), а таксама драўляныя пабудовы лазьні, сьвірана і стайні[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- лістапад 1898 г.
- 1918 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
- 1942 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads