Лярс Бэндэр
нямецкі футбаліст (1989–) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лярс Бэндэр (па-нямецку: Lars Bender; нар. 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст. Раней бараніў колеры нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная кар’ера
Лярс нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Свэнам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля.
У 2009 годзе перайшоў у клюб «Баер», склаўшы з клюбаў трохгадовую дамову[2].
Міжнародная кар’ера
Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў. У верасьні 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Польшчы.
Remove ads
Дасягненьні
Нямеччына: Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Сям’я
Мае брата-блізьнюка Свэна Бэндэра, які таксама зьяўляецца футбалістам.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads