Свэн Бэндэр

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Свэн Бэндэр
Remove ads

Свэн Бэндэр (па-нямецку: Sven Bender; нар. 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная кар’ера

Свэн нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Лярсам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». У 2006 годзе Свэн быў заяўлены за другую каманду мюнхэнцаў, а неўзабаве й падпісаў кантракт зь першай камандай. Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля. Усяго за «Мюнхэн-1860» Свэн правёў 65 матчаў і забіў 1 мяч.

Перад сэзонам 2009—2010 гадоў малады гулец зацікавіў дортмундзкую «Барусію», зь якой пасьля й падпісаў кантракт. Тут іхныя шляхі з братам разышліся, бо той аддаў перавагу на пераход у «Баер». Свэн дэбютаваў у Бундэсьлізе 19 верасьня 2009 году ў выязным матчы шостага туру супраць «Гановэру-96», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свэн выйшаў на поле зь першых хвілін і, у цэлым, правёў нядрэнны матч[1]. Усяго ў сваім першым сэзоне правёў за «Барусію» 19 матчаў.

Міжнародная кар’ера

Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў, зьяўляўся гульцом моладзевай зборнай. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў.

Remove ads

Дасягненьні

«Барусія»:

Нямеччына:

  • Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Сям’я

Мае брата-блізьнюка Лярса Бэндэра.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads