Лярыса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́рыса (па-грэцку: Λάρισα) — горад на ўсходзе Грэцыі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад пэрэфэрыі Тэсалія. Гэта чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад у краіны з насельніцтвам блізу 144,6 тысяч чалавек[1]. Лярыса ёсьць галоўным сельскагаспадарчым цэнтрам і нацыянальным транспартным вузлом, зьвязаны аўтамабільным і чыгуначным шляхамі з портам Воляс, а таксама з Тэсалёнікамі і Атэнамі. Паводле паданьняў менавіта тут нарадзіўся Ахілес, а таксама памёр «бацька мэдыцыны» Гіпакрат. На сёньня Лярыса ёсьць важным гандлёвым, транспартным, адукацыйным, сельскагаспадарчым і прамысловым цэнтрам Грэцыі. Блізу гораду ўзвышаецца гара Алімп.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads