Ляр’ен
грамада ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляр’е́н (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёну Брэтань. Насельніцтва 57 961 чалавек (2013).
Remove ads
Гісторыя
Горад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
Remove ads
Эканоміка
Асноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
Культура
Для прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads