Лясная ўстава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лясная ўстава — заканадаўчая інструкцыя па выкарыстаньні лясных угодзьдзяў у Рэчы Паспалітай. Выдадзеная ў 1567 годзе Жыгімонтам II Аўгустам, стала першым падобным дакумэнтам на славянскай мове. На думку М. В. Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадараньня ў ВКЛ[1].

Паводле новага закону, для разбору розных цяжбаў аб праве карыстаньня лесам і сенажацямі была створаная адмысловая камісія. Лясьнічыя атрымалі падрабязную інструкцыю пра дзеяньні падчас аб’езду пушчаў і лясоў.

Статут забараняў высечку сухіх дрэваў без дазволу каралеўскай улады, вызначаў пакараньне за самавольнае разьмяшчэньне пчаліных вульляў у дуплах дрэваў, абмяжоўваў рыбную лоўлю і колькасьць паляўнічых сабакаў. За забойства буйнога зьвера была вызначаная вышэйшая мера пакараньня.

Устава ўвяла сыстэму квітоў (па-польску: «kwit») для парадкаваньня выкарыстаньня дзяржаўнай ці магнацкай лясной маёмасьці. Усе факты перадачы якіх заўгодна лясных тавараў да скарбу праз вышэйшага па рангу таварыша павінны былі рэгістравацца гэтымі квіткамі з дакладна пазначанай датай прыёму тавараў, іх найменьнем і колькасьцю. Унізе квітка месьціўся подпіс прымаючага[2].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads