Лясная ўстава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лясная ўстава — заканадаўчая інструкцыя па выкарыстаньні лясных угодзьдзяў у Рэчы Паспалітай. Выдадзеная ў 1567 годзе Жыгімонтам II Аўгустам, стала першым падобным дакумэнтам на славянскай мове. На думку М. В. Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадараньня ў ВКЛ[1].
Паводле новага закону, для разбору розных цяжбаў аб праве карыстаньня лесам і сенажацямі была створаная адмысловая камісія. Лясьнічыя атрымалі падрабязную інструкцыю пра дзеяньні падчас аб’езду пушчаў і лясоў.
Статут забараняў высечку сухіх дрэваў без дазволу каралеўскай улады, вызначаў пакараньне за самавольнае разьмяшчэньне пчаліных вульляў у дуплах дрэваў, абмяжоўваў рыбную лоўлю і колькасьць паляўнічых сабакаў. За забойства буйнога зьвера была вызначаная вышэйшая мера пакараньня.
Устава ўвяла сыстэму квітоў (па-польску: «kwit») для парадкаваньня выкарыстаньня дзяржаўнай ці магнацкай лясной маёмасьці. Усе факты перадачы якіх заўгодна лясных тавараў да скарбу праз вышэйшага па рангу таварыша павінны былі рэгістравацца гэтымі квіткамі з дакладна пазначанай датай прыёму тавараў, іх найменьнем і колькасьцю. Унізе квітка месьціўся подпіс прымаючага[2].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads