Ляхавічы (гміна)
гміна ў Баранавіцкім павеце міжваеннай Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гміна Ляхавічы (па-польску: gmina Lachowicze) — былая сельская гміна, якая існавала ў Баранавіцкім павеце, Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Баранавіцкі раён, Беларусь). Цэнтар гміны была горад Ляхавічы (2819 жыхароў у 1921 годзе[1])[2], які з 1931 году быў вылучаны ў асобную гарадзкую гімну[2].
Першапачаткова гміна адносілася да Слуцкага павету. 1 жніўня 1919 году гміна ўвайшла ў склад новастворанага Баранавіцкага павету пры Грамадзянскай управе Ўсходніх земляў[3][1]. 23 красавіка 1930 году часткі гмін Дарава і Мядзьведзічы былі далучаны да гміны Ляхавічы[4].
27 чэрвеня 1931 году са складу гміны былі выключаны мястэчка Ляхавічы (і асада Малая Лотва), якое атрымала гарадзкія правы і ператворана ў асобную гміну (Ляхавічы па-ранейшаму заставаліся месцам знаходжаньня ўладаў сельскай гміны Ляхавічы)[5].
У лістападзе 1939 году павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 году разам з гмінамі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads