Баранавіцкі павет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Наваградзкага ваяводзтва Другой Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баранавіцкі павет (па-польску: Powiat baranowicki) — адміністрацыйная адзінка, ўтвораная 1 жніўня 1919 году Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў з частак Слуцкага і Наваградзкага павету[1], пазьней — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польшчы. Сталіца — Баранавічы. Плошча — 3497 км². У склад гміны ўваходзіла 10 гмінаў і 2 гарады.
Павет ўтвораны:
- з гмінаў Слуцкага павету: Гавезна, Лань, Клецак, Сіняўка, Ляхавічы, Мядзьведзічы;
- з гмінаў Наваградзкага павету: Мір, Жухавічы, Гарадзея, Чэрніхава, Сноў, Сталовічы, Новая Мыш, Дарава, Ястрамбель, Востраў, Крывошын.
Remove ads
Адукацыя
У Баранавіцкім павеце Берасьцейскай акругі ГУУС у навучальным годзе 1919/1920 налічвалася 49 пачатковых школаў і 2 вышэйшыя школы. Агулам, у іх вучылася 4253 дзяцей і выкладала 110 настаўнікаў[2].
Дэмаграфія
Паводле праведзенага ў сьнежні 1919 году перапісу, колькасьць насельніцтва ў баранавіцкім павеце склада 178 212 чалавек. На яго тэрыторыі разьмяшчаўся 831 населены пункт, чатыры зь якіх мелі па 1—5 тыс. чалавек, два — 5—10 тыс. чалавек і адзін — 10 тыс. чалавек. У саміх Баранавічах пражывала 10 373 местачкоўцы[3].
Паводле Альфонса Красінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павету ўваходзіла ў склад г. зв. беларускага абшару, што азначала перавагу прадстаўнікоў беларускай народнасьці над усімі іншымі этнасамі[4].
Аднак тэзіс пра перавагу беларускага этнасу не пацьвярджаецца тагачаснай польскай статыстыкай. Паводле перапісу 1931 году, колькасьць насельніцтва павету складала 161 088 чалавек, зь якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 74 916 чалавек (47%), беларускую 68 630 чалавек (43%)[5]. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі лічыў, што беларускамоўных у Баранавіцкім павеце каля 140 тысячаў[6].
Плошча Баранавіцкага павету складала — 3497 км² (1922). Плошча Баранавіцкага павету на 1931 год складала 3288 км².
Remove ads
Гміны

- Чэрніхава[7]
- Дарава
- Ястрамбель
- Крывошын
- Ляхавічы
- Мядзьведзічы
- Новая Мыш
- Востраў
- Паланечка[7]
- Сталовічы
- Гарадзішчы[8]
- Молчадзь[9]
- Дабрамысьль[9]
- Вольна [10]
Гарады
Пазьнейшыя зьмены
- у сьнежні 1925 году былі скасаваныя Паланечкаўская і Чэрніхаўская гміны. Замест іх была створана Вольнаўская гміна.
- у студзені 1926 году са Слонімскага павету да Баранавіцкага былі перададзеныя Дабромысьленская гміна і Моўчадзкая гміна.
- 31 траўня 1929 году 17 населеных пунктаў адлучылі з гміны Вольна й далучылі да гміны Жухавічы ў Стаўпецкім павеце[11]
У складзе БССР
З 14 лістапада 1939 году Баранавіцкі павет у складзе БССР. Пасьля рэарганізацыі 4 сьнежня 1939 году ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласьці.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads