Ляхі (Уладзімерская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ляхівёска ў Мелянкоўскім раёне Ўладзімерскай вобласьці, цэнтар сельскага селішча.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Вёска разьмешчана ва ўсходняй частцы Мяшчорской нізіны, на рацэ Ацэ. Па аўтадарозе за 38 км ад Мурама, і за 18 км ад раённага цэнтру Мелянкі.

Гісторыя

Афіцыйна не вядома, адкуль пайшла назва. Існуе дзьве вэрсіі, абедзьве заснаваныя на аповядах мясцовых жыхароў:

  • Першая запісаная ў мурамскім музэі ад апальшчыка, селяніна в. Чарноўскае Вацкага павету Ніжагародзкай вобласьці, каля 65 гадоў, 23 лістапада 1973 г.:

У спрадвечныя часы жыў на беразе Акі заліхвацкі «хвацкі» добры хлапец, і зьяжджаліся да яго часта на гулянкі такія жа як ён «хвацкія» хлопцы. Аднойчы яны вырашылі не разьяжджацца больш, а так і асесьці на гэтым месцы, ператварыўшы яго ў разбойніцкае гняздо. Заснаваную вёску назвалі ў гонар сябе «Ляхі». Ляхаўскіх сялян завуць «кашатнікі», бо да рэвалюцыі яны займаліся лоўляй котак і здачай іх на скуркі.

  • Другая вэрсія запісаная ў Мураме ў ПАТП па аповядзе ляхаўскага селяніна каля 50 гадоў 15 сьнежня 1993 г. Паводле яе назва вёскі пайшла ад таго, што ў сярэднія стагодзьдзі тут жылі палякі — гэта значыць «ляхі». Магчыма яны былі сілком высланыя з тэрыторыі Літвы (Беларусі) або Польшчы, і пераселеныя сюды. Гэтая вэрсія пацьвярджаецца наяўнасьцю іншых селішчаў з назвамі тыпу Панава, Панаўскі.

З 1929 па 1963 год вёска зьяўлялася цэнтрам раёну.

Remove ads

Адміністрацыйны склад

У склад Ляхаўскага сельскага селішча ўваходзяць 27 населеных пунктаў:

  • Адзіно, Вялікая Сала, Венядзееўка, Верхазёр’е, Высокава, Грыгарава, Дзераўнішчы, Домніна, Дубцы, Казьнева, Корыкава, Крутая, Лявенда, Левяндзянскі, Ляхі, Панава, Панаўскі, Саўкова, Селіна, Слаўцава, Старынкі, Сьцяпанькова, Толсьцікава, Урюсева, Фурсава, Чарнічанка.

Эканоміка

У вёсцы прысутнічае буйное прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасьці — ТАА «Адраджэньне». Асноўным кірункам працы прадпрыемства зьяўляецца лазапляценьне. Прадпрыемства адзначана на 4-й Усерасейскай выставе «Купляйце расейскае». ТАА «Адраджэньне» ўзнагароджана мэдалём «Залаты Сірын».

Славутасьці

У вёсцы разьмешчаная Царква Спасу Нерукатворнага. Царква заснаваная ў 1802 годзе. У пэрыяд з 30-х па 90-я ў будынку царквы разьмяшчаліся спачатку электрастанцыя, затым запалкавая фабрыка, а ў наступстве пажарнае дэпо. 1991—1994 — капітальная рэканструкцыя, з 1994 г. — дзейсная царква.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads