Ляцкае (вадасховішча)
вадасховішча ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́цкае, Белаве́ская пу́шча, Камяне́цкае, Перавало́цкае — вадасховішча на тэрыторыі Белавескай пушчы, у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 12 км ад вусьця ракі Перавалокі, за 25 км на поўдзень ад Каменцу, ля вёскі Ляцкія.
Вадасховішча
Ляцкае
| |||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Ляцкага
![]() ![]() Ляцкае |
Remove ads
Выкарыстаньне
Вадасховішча створанае ў 1964 року паводле праекту Белгіправодгасу дзеля патрэбаў нацыянальнага парку Белавеская пушча. Знаходзіцца каля вёскі Ляцкія Камянецкага раёну на рацэ Перавалоцы. Рэчышчавае вадасховішча сэзоннага рэгуляваньня[1]. Месца гнездаваньня дзікіх птушак, вядзецца таксама гадоўля рыбы[2].
Марфалёгія
Плошча воднай паверхні — 3,3 км², даўжыня — 3,5 км, шырыня: максымальная — 1,5 км, сярэдняя — 0,96 км. Сярэдняя глыбіня — 0,7 мэтра. Аб’ём поўны — 2,1 млн м³. Розьніца адзнак нармальнага падпорнага ўзроўню (НПУ) і ўзроўню мінімальнага аб’ёму (УМА) — 0,4 мэтра. Рэчышча вадасховішча пакрытае торфам[1].
Характарыстыкі вадазбору ў створы грэблі (на адлегласьці 12 км ад рэчышча ракі): плошча 51 км², вадазбор вельмі забалочаны, рэльеф раўнінны, большая частка пакрытая лясамі[1].
Гідравузел уключае земляную плаціну даўжынёй 1870 мэтраў, максымальнай вышынёй 2,95 мэтра, шырынёй па грэбні 6 мэтраў, з жалезабэтоннымі вадаскідамі і двума вадавыпускамі[1]
Remove ads
Гідралягічныя характарыстыкі
Сярэдні гадавы сьцёк за шматгадовы пэрыяд 6,6 млн м³, у тым ліку ў разводзьдзі (з красавіка да траўня) 3,3 млн м³. Сілкаваньне ракі — зьмяшанае, зь перавагай сьнегавога[1].
Іхтыяфаўна
Іхтыяфаўна вадаёму даволі багатая, там жывуць шчупак, лін, карась, джгір, карп, язь, акунь[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads