Белавеская пушча (нацыянальны парк)
нацыянальны парк у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белавеская пушча» — нацыянальны парк у Беларусі на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны).
Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам зьяўляецца вёска Каменюкі (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць). Створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.
Remove ads
Мінуўшчына
Пушча — былая паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёў (з XV ст.) і расейскіх цароў (XVIII — пач. ХХ стст.). 25 сьнежня 1939 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў рашэньне аб стварэньні дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Белавеская пушча» агульнай плошчай 1292 кв.км. Яго ахоўная частка складала 5026,7 га (4 %). 31 студзеня 1940 году камісія Кіраўніцтва запаведнымі тэрыторыямі БССР прыбыла ў пушчу, кіраваньне якой пераняла ў 10-й арміі Беларускай вайсковай акругі[1].
У 1957—1991 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік. 14 лютага 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 59, якім павялічыў запаведную плошчу пушчы з 30,7 тыс.га да 57 тыс.га (+86%)[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads