Лёндан (Канада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лёндан (па-ангельску: London) — горад у Канадзе, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыё уздоўж Квэбэк-Віндсарскага калідору. Лёндан знаходзіцца на разьвілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта й Дэтройтам, што месьціца ў амэрыканскім штаце Мічыган. Лёнданскі Сіці зьяўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсэкс.
Лёндан быў заснаваны эўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Пэтэрам Гагерманам[2] і стала адной зь вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лёндан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыё, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія зь невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна разьвіваюцца такія галіны, як то адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасьць.
Remove ads
Гісторыя
На месцы горада ў Сярэднявечча разьмяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генэрал-лейтэнант Джон Грэйвэз Сымкаў абраў гэтае месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губэрнатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.
Упершыню Лёндан быў заселены эўрапейцамі ў 1801—1804 гадох, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар зьнішчыў вялікую частку паселішча, аднак ў 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лёндан, атрымаў статус гораду. Пасьля Лёндан разросься, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыё.
У мінулым для таго, каб патрапіць у Лёндан, ізаляваны ад больш населенай частцы правінцыі, трэба было прайсьці праз густы лес, за што Лёндан, атрымаў мянушку «Ляснога гораду».
Remove ads
Эканоміка
Эканоміка Лёндана разьвіваецца за кошт вытворчасьці лякаматываў, бранятэхнікі, страхаваньня й інфармацыйных тэхналёгіяў.
Горад-сябар
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads