Дэтройт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэтройт
Remove ads

Дэтро́йт (па-ангельску: Detroit [dɪˈtrɔɪt], ад францускага: de’troit — «праліў», мянушка: Горад матораў) — горад на поўначы ЗША, у штаце Мічыган. Месьціцца на рацэ Дэтройт, на мяжы з Канадай. Насельніцтва 951,3 тысячы жыхароў (2000), з прыгарадамі 4,4 мільёну жыхароў. Заснаваны 24 ліпеня 1701 году францускімі гандлярамі. Зьяўляецца буйным аўтапрамысловым цэнтрам.

Хуткія факты

Дэтройт і яго навакольле — адзін з найважнейшых цэнтраў расьсяленьня амэрыканцаў арабскага паходжаньня. У аддзяленьні Ўнівэрсытэту штату Мічыган у дэтройцкім прыгарадзе Дырбарн працуе цэнтар па араба-амэрыканазнаўстве[4]. Сярод мусульманскага насельніцтва Злучаных Штатаў, ды і іншых аматараў усходніх прысмакаў, Дэтройт — і асабліва Дырбарн — славіцца сваёй баклавой.[5]

Remove ads

Эканоміка

У Дэтройце разьмешчаныя штаб-кватэра General Motors, Ford Motor Company (у суседнім Дырбарне) і адна зь дзьвюх штаб-кватэраў DaimlerChrysler у Обэрн-Гілз (іншая знаходзіцца ў нямецкім Штутгарце).

Музыка

Дэтройт прызнаны горадам, дзе нарадзілася тэхна-музыка. Рэп-выканаўца Эмінэм таксама родам з прадмесьцяў Дэтройту.

Спорт

Дэтройт зьяўляецца адным зь некалькіх гарадоў ЗША, у якім ёсьць каманды чатырох галоўных спартовых лігаў Паўночнай Амэрыкі (НХЛ, НБА, НФЛ, МЛБ).

Больш інфармацыі Клюб, Ліга ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads