Лівікаўская карэльская мова
фіна-вугорская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́вікаўская карэ́льская мова (альбо лі́ві-карэ́льская, лі́вікаўская, алонецка-карэ́льская) — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-валжанскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў лівікі. Часта разам з уласнакарэльскай, людзікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, лівікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На лівікаўскай карэльскай мове размаўляюць пераважна на поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне ўзьбярэжжа Ладаскага возера — на тэрыторыі Алонецкага, Піткяранцкага, Пражынскага і Суаярвскага раёнаў.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Пісьмовасьць
Лівікаўская карэльская мова зьяўляецца першай сярод карэльскіх моваў, для якой было зафіксавана ўжываньне пісьмовасьці. Гэты тэкст уяўляе сабой замову ад нячысьцікаў, што запісана кірылічным тэкстам на наўгародзкай берасьцяной грамаце № 292, якая датуецца ХІІІ стагодзьдзем
Сучасны выгляд лівікаўскага карэльскага альфабэту.
A a | B b | Č č | D d | Ǯ ǯ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ' |
Дыялекты
Лівікаўская карэльская мова падзяляецца на 8 гаворак: віцельскую, вядлозерскую, коткацьярвскую, некульскую, рыпушкальскую, салмінскую, сямозерскую і тулемаярвскую.
Remove ads
Грамадзкае жыцьцё
Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[4].
На лівікаўскай карэльскай мове выходзіць ґазэта Oma Mua.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads