Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Францыі па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга 1 (па-француску: Ligue 1) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 18 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды Лігі 2; яшчэ адзін клюб гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Лігі 2.
Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сэзоне 1932—1933 гадоў і зваўся тады Нацыянальным чэмпіянатам, з 1933 па 2002 гады спаборніцтва мела назоў Дывізіён 1, а ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў Лігу 1. Дзейным чэмпіёнам зьяляецца клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».
Remove ads
Гісторыя
Прафэсійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 году. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футболу прагаласаваў за прафэсіяналізацыю францускага футболу. Заснавальнікамі прафэсійнага футболу ў Францыі зьяўляюцца Жорж Бяру, Эманюэль Гамбардэльля й Габрыель Ано.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная старонка (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads