Лідзкая ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лідзкая ратуша
Remove ads

Лідзкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лідзе, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да замка. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лідзкая ратуша
Thumb
Макет Лідзкай ратушы[2]
КраінаБеларусь
МестаЛіда

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

17 верасьня 1590 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права. Неўзабаве на Рынку збудавалі першую драўляную ратушу.

Відаць, у XVIII ст. замест драўлянага збудавалі мураваны будынак у стылі барока. Вакол новай ратушы ўзьвялі гандлёвыя рады.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права, а ратушу перарабілі пад прысутныя месцы. Захаваліся абмеры будынка колішняй ратушы[3], зробленыя ў 1803 годзе. Апісаньне ратушы пакінуў лідзкі гісторык Міхал Шымялевіч.

Будынак ратушы згарэў у час пажару 1891 году і больш не аднаўляўся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам. Бакавыя фасады ўпрыгожвалі фігурныя франтоны. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.

У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб’ёў зрабіў макет будынка.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads