Лінаўскі піхтарнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліно́ўскі піхта́рнік — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (1996 год). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы Пружанскага раёну, тэрыторыя Ліноўскага лясьніцтва Пружанскага лясгасу. Агульная плошча — 44,03 га[1].
Піхтарнік выяўлены і дасьледаваны ў 1994—1995 роках. У 1996 року абвешчаны прыродным помнікам[2]. На плошчы 16,7 га выяўлена 18 асобнікаў піхты белай дыямэтрам камлю ад 2 да 33 см, вышынёй ад 1,5 да 22,6 м[3].
Піхта белая — вельмі рэдкі, рэліктавы эўрапейскі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі, акрамя Ліноўскага лесу, расьце яшчэ толькі ў адным месцы[4] — на ўсходняй ускраіне Белавескай пушчы. Бліжэйшыя арэалы — Валынь (нязначныя тэрыторыі) і Карпаты.
Ліноўскі піхтарнік быў адным з кандыдатаў на ўдзел у галасаваньні па выбары «Сямі цудаў Беларусі»[5]. У 2018 року стаў батанічным помнікам прыроды мясцовага значэньня[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads