Аранчыцы
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара́нчыцы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад Пружанаў, 1 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 803 жыхары, 346 двароў.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагодзьдзі, а іхняё найменьне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасьці, якім яны займаліся — «араць»[4].
Мінуўшчына
За часам караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 року збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па імі ўласьнікаў мясцовасьць атрымала назву Аранчыцы. Пазьней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасьля ў якасьці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстаньня Касьцюшкі. Ягоны партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року[5].
За расейскім часам — у Лінаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, зь вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[6]. Маёнтак[7] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[8]. У 1886 року ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 429 жыхароў.
У 1906 року адбылося хваляваньне сялянаў Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.
За польскім часам — вёска[9] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[10]. У 1921 року ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.
У верасьні-кастрычніку 1939 року бальшавікі зьнішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (з Дэрамэраў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[5]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласьці РСФСР[11].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 год — 523 жыхары, 73 двары
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 429 жыхароў; 1921 год — 371 жыхар, 71 двор; 1959 год — 645 жыхароў (перапіс); 1970 год — 682 жыхары, 215 двароў; 1999 год — 955 жыхароў.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 год — 907 жыхароў, 369 двароў[12]; 2010 год — 777 жыхароў; 2012 год — 803 жыхары, 346 двароў[1]
Транспарт
Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Берасьце — Баранавічы.
Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[13].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Праваслаўная Крыжаўзьвіжанская царква
- Магіла ахвяраў фашызму (1941—1944), абэліск (1975)
Страчаная спадчына
Культура
У вёсцы дзейнічае Аранчыцкі дом фальклёру, які ладзіць абрад «Юр’я»[14].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads