Лін (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвяты Лін (па-лацінску: Linus) — як лічыцца, другі рымскі папа пасьля апостала Пятра.
Згодна з традыцыяй, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланьні апостала Паўлы да Цімафея. Пра ягонае жыцьцё амаль нічога невядома. «Liber Pontificalis» паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкі вянок і быў пахаваны каля сьв. Пятра, але раньнія крыніцы аб гэтым нічога не паведамляюць. Год ягонае сьмерці ў розных крыніцах даецца як 67, 76, 78 ці 80. Дзень, згодна «Liber Pontificalis» — 23 верасьня.
Remove ads
Ушанаваньне
Ліна ўшаноўваюць як сьвятога хрысьціяне розных канфэсіяў. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасьня, у праваслаўных — 4 студзеня і 5 лістапада. У ягонае імя асьвечаны касьцёл у вёсцы Пеляса Вярэнаўскага раёну Гарадзенскае вобласьці.
Вонкавыя спасылкі
Лін (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Лін. Catholic Encyclopedia
Папярэднік Апостал Пётра |
Папа рымскі 64/67 - 76/78 |
Наступнік Сьвяты Анаклет |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads