Ліцьвін (возера)

возера ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліцьві́н возера ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Прыпяць, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Каленкавічы, за 0,4 км на захад ад аграгарадка Юравічы.

Возера
Ліцьвін
лац. Lićvin
КраінаБеларусь
Плошча0,19
Найбольшая даўжыня2,25 км
Найбольшая шырыня0,15 км
Даўжыня берагавой лініі4,68
Каардынаты51°57′02.0″ пн. ш. 29°29′47.0″ у. д.
Ліцьвін на мапе Беларусі
Thumb
Ліцьвін
Ліцьвін

Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня — 2,25 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,68 км.

Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя й умерана стромкія. Вышыня схілаў да 4 м, у паўночнай частцы да 13 м. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі пяшчаныя, усходнія зьліваюцца са схіламі катлавіны. У возера ўпадаюць ручаі й мэліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Прыпяць.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусьцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-107-5 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads