Маары (мова)
палінэзійская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́ары ([ˈmaːɔɾi], te reo Māori альбо проста te reo) — палінэзійская мова карэннага насельніцтва Новай Зэляндыі — маары. Нароўні з ангельскай і новазэляндзкай мовай глуханямых маары зьяўляецца афіцыйнай мовай Новай Зэляндыі.
Да кантакту з эўрапейцамі маары ня мелі пісьмовасьці. З XIX стагодзьдзя пры дапамозе ангельскіх пратэстантаў прынялі лацінку. Аднак рост эўрапейскага насельніцтва паступова стаў выцясьняць мову маары з побыту. У пачатку XX стагодзьдзя карыстацца маары забаранілі ў школах. У другой палове стагодзьдзя паўстаў рух за адраджэньне мовы, што дазволіла спыніць ейны заняпад. «Акт пра маарыйскую мову» 1987 году абвясьціў яе другой афіцыйнай мовай Новай Зэляндыі.
Паводле перапісу 2018 року колькасьць носьбітаў мовы складае да 190 000 чалавек, альбо 4% усяго насельніцтва. Пры гэтым «добра» ёй валодаюць каля 50 000 чалавек. Паводле стану на 2023 каля 7% шкаляроў навучаюцца на маары цалкам ці прынамсі часткова, яшчэ 24% вывучаюць яе як дадатковую.
Remove ads
Клясыфікацыя
Належыць да ўсходнепалінэзійскай групы моваў, да якой таксама належаць Таіці, рапануйская, гавайская, дыялекты выспаў Кука і некаторыя іншыя.
Найбліжэйшымі паводле сваяцтва мовамі зьяўляюцца самоа і гавайская мова.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads