Магілёўскі кар’ер
месца масавых рэпрэсій сталінскага часу ў Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі кар’е́р — месца пахаваньня ахвяраў масавых расстрэлаў у часе сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Знаходзіцца каля колішняй вёскі Папоўкі (не захавалася; цяпер праспэкт Дзімітрава, каля мясакамбінату).
Мінуўшчына
У пачатку XX стагодзьдзя тут знаходзіўся скотамагільнік. Першымі ў 1918 року расстраляныя каталіцкія сьвятары, сярод якіх вядомае імя Яўгена Сьвятаполк-Мірскага[1]. У пачатку 20-х рокаў тут расстраляныя і праваслаўныя сьвятары[2].
Каля 1932 року створаны калгас, пазьней саўгас «Давыдаўка», якому належаў скотамагільнік.
У 1937 тут арганізаванае месца масавых расстрэлаў і пахаваньне. У 1938 або 1939 роках расстрэлы на гэтым месцы скончылі. У 1941 року нямецкія вайскоўцы ўпершыню зладзілі тут раскопкі і знайшлі мноства чалавечых костак. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны у кар’еры здабывалі пясок, нягледзячы на знаходкі костак[2].
У 1987 року падчас будаўнічых працаў выяўленая брацкая магіла, пасьля чаго створаная камісія па расьсьледаваньні[1], якая эксгумавала з брацкай магілы рэшткі больш як 500 ахвяраў[2].
У архівах знайшліся зьвесткі пра расстрэлы тут гэтаксама прадстаўнікоў каталіцкага касьцёлу і праваслаўнай царквы[2].
Remove ads
Памяць
Увосені 1990 року[1] (паводле іншых зьвестак — на Радаўніцу 4 красавіка 1989[3]) на месцы расстрэлаў усталяваны дубовы мэмарыяльны крыж, з тае пары тут ладзіцца дзень памяці продкаў. У 1998 року спарахнелы крыж адрэстаўраваны.
У верасьні 2023 року шасьціканцовы крыж дэмантаваны[4], замест яго ўсталяваны хваёвы чатырохканцовы з надпісам па-расейску: «Кресту твоему поклоняемся владыко и воскресение твоё славим». Беларуская таблічка з надпісам «Крыж Памяці аб бязьвінна забітых у 20-30-х гадох XX стагодзьдзя», якая вісела на старым крыжы, прыладжаная да меншага крыжа, таксама ўсталяванага калісьці грамадзкасьцю[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads