Магілёўскі мясакамбінат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магілёўскі мясакамбіна́т» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1905 годзе ў Магілёве ў якасьці прыватнай жывёлабойні.
На 2019 год прадпрыемства выпускала мясныя вырабы пад 2 беларускамоўнымі таварнымі знакамі: уласным «Гурмістр»[5] і сумесным «Панскія прысмакі» з ТАА «Міт Вялес Груп»[6]. Фірмовы гандаль налічаў 18 уласных крамаў — 7 у Магілёве, 3 у Шклове і па 1 у Віцебску, Менску, а таксама ў іншых 5 гарадах Магілёўскай вобласьці: Бабруйску, Горках, Качэрычах, Круглым і Крычаве[7]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы дзейнічалі ў 4 з 6 вобласьцяў Беларусі — Бабруйску (Магёлёўская вобл.), Берасьці, Віцебску і Менску[8]. У Маскоўскай вобласьці Расеі працавалі 2 замежныя дылеры: ТАА «Міт Вялес Груп» (Каралёў) для збыту кілбасы і ТАА «Партнэр-М» (Даўгапрудны) для збыту ялавічыны[9].
Remove ads
Вырабы
На 2019 год ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» вырабляла пад таварнымі знакамі «Гурмістр» і «Панскія прысмакі»:
- стэйкі зь ялавічыны і ялавічны язык;
- пяльмені зь ялавічыны («Сакавітыя новыя»), а таксама з кураціны і сьвініны;
- варана-вэнджаныя кілбасы (у тым ліку салямі) з кураціны («Браслаўская», «Палескі сэрвэлят»), а таксама зь ялавічыны і сьвініны;
- сардэлькі з кураціны («Траецкія») і ялавічыны («Прэміюм»), а таксама са сьвініны;
- сасіскі з кураціны («Папулярныя») і ялавічыны («Ялавічныя»), а таксама са сьвініны;
- вараную кілбасу з кураціны («Венская») і ялавічыны («Прэміюм»), а таксама са сьвініны;
- чыпсы зь ялавічыны («Сьвяточныя»), а таксама са сьвініны;
- сыравэнджаныя кілбасы зь ялавічыны («Араматная», «Ярданская»), а таксама з кураціны і сьвініны;
- фарш зь ялавічыны і сьвініны;
- чабурэкі з кураціны, ялавічыны і сьвініны;
- паўвэнджаныя кілбасы зь ялавічыны і сьвініны;
- сыравяленыя кілбасы зь ялавічыны і сьвініны;
- сьвіныя зэльц, крывяную (кішка) і лівэрную кілбасу, рагу, рэбры, сальцісон, студзень, крывяны хлеб і шашлык;
- сьвіную бужаніну, бэкон, грудзінку, каркоўку, карэйку, кумпяк, паляндвіцу, рулет, рульку, руляду, сала, шпік і шынку[10].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1905 годзе ў Магілёве заснавалі мескую жывёлабойню. У 1913 годзе прадпрыемства абсталявалі лёдасаляной лядоўняй на 5 тонаў мяса за содні. У 1922 годзе пабудавалі кілбасны цэх на тону вырабаў за зьмену. У 1940 годзе перапрацоўвалі па 10 тонаў мяса і выпускалі 2 тоны кілбасы за зьмену. У 1953 годзе пабудавалі вытворчы корпус на 20 тонаў мяса, 5 тонаў птушкі і 4 тоны кілбасы за зьмену. Адначасна здалі лядоўню на 1000 тонаў адначаснага захоўваньня і на 20 тонаў замарозкі мяса за содні[11]. У 1963 годзе кіраўнік «Магілёўскага мясакамбіната» падпісаў Загад аб вымове 44% работнікаў, зь іх 121 за крадзеж мясных вырабаў. На 1 студзеня 1964 году інвэнтарызацыя выявіла па лядоўні № 2 недахоп 26,45 тоны мясных вырабаў. У выніку на дзесяцігодзьдзе прадпрыемства стала атаясамлівацца са злачыннасьцю ў мяса-малочнай прамысловасьці Беларускай ССР[12].
У 1965 годзе на «Магілёўскім мясакамбінаце» адчынілі скуракансэрвавы цэх. У 1970 годзе магутнасьць лядоўні павялічылі да 3000 тонаў захоўваньня і 100 тонаў содневай замарозкі. Адначасна «Магілёўскі мясакамбінат» павялічыў магутнасьць кілбаснага цэха з 8 да 12 тонаў за зьмену. У 1986-м стварылі цэх зарэзу жывёлы і апрацоўкі тушаў, дзе сталі апрацоўваць звыш 60% сыравіны[11]. 30 студзеня 2002 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, якім стаў кіраваць камітэт сельскай гаспадаркі і харчаваньня Магілёўскага аблвыканкама[13]. У 2016 годзе «Магілёўскі мясакамбінат» увёў беларускамоўны таварны знак «Гурмістр»[14].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads