Мазута

цяжкі паліўны нафтапрадукт From Wikipedia, the free encyclopedia

Мазута
Remove ads

Мазу́та[1] — густы вадкі цёмна-руды нафтапрадукт.

Хуткія факты Падкляса ад, Прызначэньне ...

Атрымліваецца шляхам адгонкі з нафты бэнзінавых, газавых і газойлевых фракцыяў. Выхад пры перагонцы нафты складае 50 % ад яе масы. Шчыльнасьць складае 890—1000 кг/кубамэтар. Застывае пры +10—40 °C. Цеплыня згараньня 39,4—40,7 мэгаджоўль/кг. Служыць у якасьці кацельнага паліва. Прадукты вакуўмнай дыстыляцыі мазуты служаць сыравінай для маторнага паліва і змазачнай алівы[2].

Remove ads

Беларусь

На 2025 год «Нафтан» вырабляў топачную мазуту маркі 100, якая застывала пры +25 °C. Яе выраблялі паводле стандарту ДАСТ 10585-2013 4-х відаў: зольную і малазольную з масавай доляй серкі 2,5 і 3 %[3]. «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» выпускаў такую самую мазуту для кацельняў на аснове рэшты атмасфэрнай і вакуўмнай перагонкі нафты з даданьнем цяжкіх газойлевых фракцыяў. Яе кінэматычная вязкасьць пры +100 °С складала 50 мм²/сэк, а зольнасьць — 0,14 %. Масавая доля мэханічых дамешкаў і вады вызначалася па 1 %. Успышка ў адкрытым тыглі адбывалася пры +110 °С. Цеплыня згараньня ў пераліку на сухое паліва складала 39,9 мэгаджоўль/кг[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads