Мазырская града
града ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазы́рская града́ — града, разьмешчаная на тэрыторыі Мазырскага Палесься, на правабярэжжы ракі Прыпяць. Знаходзіцца ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Геаграфія
Расьцягнулася з паўночнага захаду (ля вусьця ракі Пцічы) на паўднёвы ўсход амаль на 50 км (да вёскі Барбароў), шырыня ад 3 да 14 км. Вышыня над узроўнем мора 160—200 м, максымальная 221 м.
Града мае выгляд слабавыгністых ў паўднёва-заходнім кірунку палосаў, складзеных зь невялікіх градаў і ўзгоркаў. Паўночныя і ўсходнія схілы, зьвернутыя да Прыпяці, стромкія, абрывістыя, вышыня іх над зрэзам вады да 50—70 м, заходнія і паўднёва-заходнія — спадзістыя, паступова зьліваюцца з прылеглай водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна падзеленая (да 20—30 прамыінаў і яраў на 1 км²). Каля Мазыру яры глыбінёй 40—60 м. На схілах разьвітыя невялікія тэрмакарставыя і суфазіёныя западзіны.
Лясістасьць каля 36%. Пераважаюць хваёвыя лясы і дубровы. На тэрасаваных схілах праводзяцца лесапасадкі. Пад ральлёй каля 22% тэрыторыі. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Мазырскія яры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads