Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт
вну ў Мазыры (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазы́рскі дзяржа́ўны пэдагагі́чны ўнівэрсытэ́т імя І. П. Шамя́кіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласьць, Беларусь). Заснаваны ў 1944 годзе, як Мазырскі настаўніцкі інстытут. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі пэдагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзыдэнта было прысвоена імя народнага пісьменьніка Беларусі Івана Шамякіна.
У складзе МДПУ 9 факультэтаў:
- біялягічны
- давузаўскай падрыхтоўкі
- дашкольнай і пачатковай адукацыі
- інжынэрна-пэдагагічны
- замежных моваў
- тэхналёгіі
- фізыка-матэматычны
- фізычнай культуры
- філялягічны
Унівэрсытэт рыхтуе спэцыялістаў па 15 спэцыяльнасьцях, 6 напрамках, 2 спэцыялізацыях і 16 дадатковым спэцыяльнасьцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага году ва ўнівэрсытэце навучалася 8392 студэнта (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучаньня).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэта — накід артыкула пра вышэйшую навучальную ўстанову. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads