Мазырскі трамвай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мазырскі трамвай
Remove ads

Мазы́рскі трамва́й — грамадзкі транспарт у месьце Мазыры Гомельскай вобласьці. Дзейнічае зь 1 жніўня 1988 году. Уласьнік, загадчык і эксплюататар сеткі — Трамвайная ўправа Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, які стварыў і эксплюатуе маршрут.

Хуткія факты Трамвайная сыстэма, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Будаўніцтва трамвайных шляхоў пачалося ў 1973 року, але праз брак сродкаў было спыненае да 1986 року. Першы трамвайны вагон КТМ-5М3 прыбыў у дэпо ў сьнежні 1987 року. 1 жніўня 1988 року адкрытае рэгулярнае трамвайнае злучэньне ў прамысловую зону Мазыру[1].

Лінія будавалася для абслугоўваньня Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Асноўны маршрут мазырскага трамваю — «Дэпо — МНПЗ»; асноўныя пасажыры — работнікі прамысловай зоны і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, празь якія праходзіць трамвай. Расклад руху складзены такім чынам, што пераважная большасьць рэйсаў зьдзяйсьняюцца ў часы пачатку і сканчэньня зьменаў на МНПЗ.

Даўжыня маршруту — 19,6 кілямэтра, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. На працягу маршруту ёсьць 4 разваротныя кольцы. Раніцай у бок заводу, а вечарам у бок гораду трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. У гарадзкіх межах лінія пралягае на адасобленым палатне, перасячэньні з аўташляхамі выкананыя на адным узроўні. У прыгараднай зоне перасячэньні з аўтамабільнымі дарогамі выкананыя на розных узроўнях, ва ўсіх выпадках трамвай едзе зьнізу. У межах ахоўнай зоны трамвайная лінія даволі маляўнічая — праходзіць уздоўж лесу, лесастэпу, палёў сельскагаспадарчага прызначэньня.

Трамвайная сетка — кантактная: нясучыя дроты мацуюцца да кансоляў жалезабэтонных апораў, разьмешчаных узбоч трамвайнай лініі. Рэйкі скрозь двухтаўровыя, у тым ліку ў крывых, якія маюць вялікі радыюс (мэтраў 400—600). Канцавая станцыя МНПЗ — найбольшая ў Беларусі паводле памераў і ўзроўню шляхавага разьвіцьця: тут, напрыклад, прадугледжаны адстой 2-3х дзясяткаў двухвагонных саставаў між пачаткам і сканчэньнем дзённай зьмены на прадпрыемствах прамзоны.

Remove ads

Маршруты

Больш інфармацыі Пералік трамвайных маршрутаў, № ...
Remove ads

Рухомы склад

Паводле стану на 2018 рок у Мазыры выкарыстоўваліся такія мадэлі трамваяў:

Больш інфармацыі Мадэль, Колькасьць ...

Вартасьць праезду

Трамваі працуюць без кандуктараў — аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.

Зь 1 лютага 2010 року вартасьць праезду ў мазырскім трамваі складала 600 BYR (у межах гораду); па маршруце «Горад — Крынічны, Раеўскія, Бібікі, Пянькі, Дружба» — 1060 BYR; па маршруце «Горад — Прамзона» — 2760 BYR.

У 2018 року вартасьць праезду складала:

  • горад — 0,50 BYN;
  • прыгарад — 0,60 BYN;
  • прамзона — 1,30 BYN[3].

У 2021 року вартасьць праезду складала:

  • горад — 0,70 BYN;
  • прыгарад — 0,80 BYN;
  • прамзона — 1,80 BYN[2].
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads