Майкл Оўэн
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майкл Джэймз Оўэн (па-ангельску: Michael James Owen; нар. 14 сьнежня 1979 году, Чэстэр, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, за якую дэбютаваў ува ўзросьце 18 гадоў і 59 дзён. Займае чацьвертае месца ў сьпісе бамбардзіраў зборнай Ангельшчыны па футболе, забіўшы за яе 40 галоў. Оўэн ёсьць адзіны гулец зборнай Ангельшчыны, які забіваў галы на чатырох чэмпіянатах, то бок двух чэмпіянатах Эўропы й двух чэмпіянатах сьвету.
Remove ads
Кар’ера
У сьнежні 1996 году ўва ўзросьце 17 гадоў Майкл падпісаў свой першы прафэсійны кантракт зь «Лівэрпулам». Раней, у тым жа годзе ён пасьпяхова выступаў за юнацкую каманду гэтага мэрсысайдзкага клюбу, выйграўшы зь ім Кубак Ангельшчыны сярод юніёраў. Ужо тады ў Ангельшчыне Майкл лічыўся адным з самых пэрспэктыўных футбалістаў-юнакоў у краіне.
Зборная
Пасьля бліскучага сэзону Майкл Оўэн быў уключаны ў заяўку зборнай Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету 1998 году ў Францыі.
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Майкл Оўэн нарадзіўся ў сям’і прафэсійнага футбаліста Тэры Оўэна, які выступаў за «Эвэртан». Ягоная сям’я ёсьць даволі вялікай, у яго два браты — Тэры й Эндру, і дзьве сястры — Карэн і Лэсьлі. Оўэн жанаты са сваёй сяброўкай дзяцінства Люізай Бонсал, зь якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Ён выхоўвае зь ёй чацьвярых дзяцей: дачок Джэму Роўз, Эмілі й Джэсыку, і сына Джэймза Майкла.
Дасягненьні
Лівэрпул:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2001
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2001, 2003
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2001
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2001
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2001
Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads