Македонская мова
паўднёваславянская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Македо́нская мо́ва (саманазва: македонски jазик) — адна з моваў паўднёваславянскай групы славянскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.
На македонскай мове гаворыць блізу 2 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Паўночнай Македоніі, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Альбаніі, носьбіты жывуць таксама ў Грэцыі і Сэрбіі.
Націск у македонскіх словах прыпадае пераважна на трэці ад канца склад (у двухскладовых — на другі ад канца). У адрозьненьне ад большасьці славянскіх моваў македонская (як і баўгарская) мае значна рэдукаваную склонавую парадыгму. З усіх ускосных склонаў захаваліся клічны ды рэшткі роднага-вінавальнага (Genetivus-Accusativus) склону. У македонскай мове тры тыпы постпазыцыйных артыкляў, якія ўжываюцца ў залежнасьці ад кантэксту і аддаленасьці аб’екта. Складаная сыстэма дзеяслоўных часоў. Асноўных прошлых часоў два — аорыст і імпэрфэкт (адпавядаюць беларускаму закончанаму і незакончанаму трываньню).
Remove ads
Гісторыя
Літаратурная македонская мова пачала фармавацца ў час нацыянальнага адраджэньня ў канцы XIX стагодзьдзя. Вялікае значэньне для гэтага працэсу мела дзейнасьць братоў Міладзінавых і, перш за ўсё, Крстэ Пэткава Місіркава, які ў 1903 годзе ў кнізе «Аб македонскім пытаньні» зрабіў першую спробу кадыфікацыі македонскай мовы. Афіцыйна македонская мова была кадыфікавана ў 1945 годзе і асновай для яе сталіся ўсходні і цэнтральны македонскія дыялекты. Некаторая блізкасьць да геаграфічна суседняй баўгарскай мовы дае падставы некаторым лінгвістам (пераважна баўгарскім) высоўваць тэзісы пра статус македонскае мовы як адных з дыялектаў баўгарскай (гл. палітычны статус македонскай мовы).
Remove ads
Альфабэт
Выкарыстоўваецца кірылічны альфабэт з дадатковымі графэмамі Ѓ, S, J, Љ, Њ, Ќ, Џ:
Аа Бб Вв Гг Дд Ѓѓ Ее Жж Зз Ѕѕ Ии Јј Кк Лл Љљ Мм Нн Њњ Оо Пп Рр Сс Тт Ќќ Уу Фф Хх Цц Чч Џџ Шш
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads