Македонскі Тэлекам
прадпрыемства сувязі Паўночнай Македоніі, заснаванае ў студзені 1997 году ў якасьці «Македонскай Сувязі» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Македо́нскі Тэлека́м» («МКТ») — прадпрыемства сувязі Паўночнай Македоніі, заснаванае ў студзені 1997 году ў якасьці «Македонскай Сувязі».
На 2020 год прадпрыемства прапаноўвала лічбавае тэлебачаньне, шыракапалосны доступ да Сеціва, сотавую сувязь і стацыянарную тэлефанію[6]. «Македонскі Тэлекам» падаваў сотавую сувязь у дыяпазонах 800, 900, 1800 і 2100 мэгагэрц. На канец 2018 году налічваў 212 356 абанэнтаў стацыянарнай тэлефаніі і 196 263 абанэнты шыракапалоснага Сеціва (зь іх 24% праз оптавалакно), 128 406 карыстальнікаў інтэрнэт-тэлебачаньня і 1 205 728 сотавых абанэнтаў[5].
Remove ads
Мінуўшчына
1 студзеня 1997 году ўрад Македоніі вылучыў «Македонскую Сувязь» са складу «Пошты-тэлефону-тэлеграфу Македоніі». У траўні 1998 году прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. 15 студзеня 2001 году «Вугорская Сувязь» (Будапэшт) набыла 51% паёў «Македонскай Сувязі». 1 траўня 2008 году «Македонскую Сувязь» перайменавалі ў «Македонскі Тэлекам», бо «Нямецкаму Тэлекаму» (Бон) належала «Вугорская Сувязь». У 2013 годзе паі прадпрыемства разьмясьцілі на Македонскай біржы. 1 ліпеня 2015 году «Т-Мабіле Македоніі» ўлучылі ў склад «Македонскага Тэлекаму». На сьнежань 2019 году сотавая сетка «Македонскага Тэлекаму» 4-га пакаленьня ахоплівала 99% насельніцтва Паўночнай Македоніі і звыш 90% земляў краіны. Прадпрыемства выкарыстоўвала звыш 4000 км аптычнага кабэлю, які даваў 1/3 хатніх гаспадарак шыракапалосны доступ да Сеціва і лічбавага тэлебачаньня. На пачатку 2020 году ў Скоп’і запусьцілі сотавую сетку 5-га пакаленьня[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads