Максімілян Арнольд
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максімілян Арнольд (па-нямецку: Maximilian Arnold; нар. 27 траўня 1994 году, Рыза, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Вольфсбург» і юнацкую зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў у клюбе «Strehla» й «Рыза», у 2006 годзе пераехаў у «Дынама» Дрэздэн, дзе яго вельмі жадаў бачыць трэнэр дрэздэнцаў. У 2009 годзе пераходзіць у клюб Бундэсьлігі «Вольфсбург». Прадстаўляў юнацкія каманды «Вольфсбурга» да 17 гадоў і да 19 гадоў. У складзе каманды «Вольфсбург» (да 19 гадоў) у 2011 годзе выйграў юнацкі чэмпіянат Нямеччыны. Усяго правёў за юнацкія каманды 55 матчаў і забіў у іх 21 гол.
26 лістапада 2011 году ва ўзросьце 17 гадоў і 5 месяцаў Максімілян Арнольд дэбютуе за каманду «Вольфсбург» і ў прафэсійным футболе наогул у матчы супраць «Аўсбургу» й становіцца самым маладым гульцом «ваўкоў» за ўсю гісторыю[4]. 5 траўня 2012 году прымае ўдзел у матчы са «Штутгартам». 18 жніўня 2012 году Максімілян Арнольд гуляе за «Вольфсбург» у матчы першага раўнда Кубка Нямеччыны супраць клюбу «Шонбэрг 95», на поле Арнольд правёў 20 хвілін, а «Вольфсбург» упэўнена перамог зь лікам 5:0
9 сакавіка 2013 году Максімілян Арнольд дэбютаваў у сэзоне 2012—2013 гадоў Бундэсьлігі матчам супраць «Фрайбургу», у якім «ваўкі» разграмілі суперніка зь лікам 2:5. Наступны матч адбыўся 6 красавіка 2013 году з «Баерам». 13 красавіка 2013 году ўжо ў сваім трэцім матчы сэзона ў Бундэсьлізе з «Гофэнгаймам» Арнольд забіў свой першы гол[5]. 20 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Вэрдэра» Арнольд зноў забівае. 27 красавіка 2013 году Максімілян упершыню праводзіць увесь матч цалкам у сустрэчы з «Барусіяй» Мёнхэнглядбах і зноў забівае ў трэцім матчы запар. 5 траўня 2013 году прымае ўдзел у матчы з «Гамбургам». Пасьля гэтага працягнуў свой кантракт з «ваўкамі» да 30 чэрвеня 2017 году[6]. Пасьля падаўжэньня кантракту Максімілян Арнольд сказаў:
«Гэта ўсё яшчэ трохі, як сон. З самага раньняга веку ў мяне было жаданьне стаць прафэсіяналам. Я вельмі рады й задаволены тым, як далёка зайшоў у «Вольфсбурзе», і я вельмі ўдзячны за гэта. Цяпер я не супакоюся, а буду кожны дзень зацята працаваць, каб разьвіваць сябе й крок за крокам ісьці ўперад[7].»
Кумірам Максіміляна зьяўляецца Зынэдын Зыдан[8]. А ўзорам для перайманьня зьяўляецца Марыё Гёцэ[9].
Максімілян Арнольд — тэхнічны, здольны й таленавіты паўабаронца, якога ў «Вольфсбурзе» бачаць будучым бела-зялёных. Дастаткова сказаць, што на момант дэбюту ў Бундэсьлізе яму было ўсяго 17 гадоў, усяго ў сэзоне 2012—2013 гадоў Максімілян правёў 6 матчаў, прычым забіў у кожным другім зь іх.
Міжнарожная
Максімілян гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. На дадзены момант прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны.
Remove ads
Дасягненьні
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads