Максім Гусьцік

беларускі фрыстайліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максі́м Гу́сьцік (1 траўня 1988 году, Менск — 9 сьнежня 2023) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка), які выступаў ў лыжнай акрабатыцы. Пераможца і прызэр этапаў Кубку сьвету.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Поўнае імя ...

У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты сьвету. Дэбютаваў на Кубку сьвету 1 сакавіка 2008 году ў Маскве, дзе заняў 10-е месца, набраўшы такім чынам і першыя пункты ў кар’еры.

У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету, які праходзіў у Дыр-Вэлі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. Праз год, у лютым 2012 году ў аўстрыйскім Крайшбэргу ўпершыню трапіў на кубкавы подыюм, стаўшы другім.

1 лютага 2013 году атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку сьвету, выйграўшы спаборніцтвы ва ўсё тым жа Дыр-Вэлі. Акрамя гэтага, яшчэ раз паднімаўся на подыюм — ва ўкраінскім Букавэлі ён замкнуў тройку найлепшых. На чэмпіянаце сьвету ў Нарвэгіі меў 15-й вынік.

Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads