Малдовагаз
газатранспартнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў 1994 годзе ў якасьці дзяржаўнага канцэрну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Малдовагаз» — газатранспартнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў 1994 годзе ў якасьці дзяржаўнага канцэрну.
На 2019 год АТ «Малдовагаз» забясьпечвала расейскім прыроднам газам звыш 690 000 спажыўцоў Малдовы і пастаўляла яго на захад у Румынію. Акцыянэрамі выступалі: ПАТ «Газпрам» (Расея) — 50 %, урад Малдовы — 35,33 %, адміністрацыя Прыднястроўя — 13,44 %.
Remove ads
Будова
На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ у Малдову праз 2 даччыныя прадпрыемствы — ТАА «Малдоватрансгаз» на правы бераг Днястра і ТАА «Тыраспальтрансгаз» у Прыднястроўе. Разьмеркаваньнем газу сярод спажыцоў займаліся 17 даччыных ТАА, зь іх 5 у Прыднястроўі — у Бэндэры, Дубэсары, Слабазіі, Рыбніцы і Тыраспалі. Астатнія 12 газаразьмеркавальных ТАА працавалі ў Архэі, Бэлцы, Камраце (Гагавузія), Кагуле, Кішынёве, Таракліі, Унгене, Фларэшце, Чымішліі, Штэфан-Водэ, Адзінцах і Ялавэні[3].
Remove ads
Расцэнкі
На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ спажыўцам у Малдове па наступных расцэнках за 1000 кубамэтраў:
- хатнім гаспадаркам — 4705 малдоўскіх леяў ($272);
- цеплаэлектрацэнтралям — 4018 леяў[4] ($232).
Мінуўшчына
У 1994 годзе Дэпартамэнт энэргетыкі, энэргетычных рэсурсаў і паліва Малдовы стварыў дзяржаўны канцэрн «Малдова-Газ», у склад якога ўвайшло 51 газаразьмеркавальнае прадпрыемства. 25 сакавіка 1999 году канцэрн «Малдова-Газ» і малдоўска-расейскае АТ «Газзабесптранзыт» аб’ядналі ў АТ «Малдовагаз». У 2003 годзе пусьцілі газавымяральную станцыю (ГВС) «Кэўшэнь». У 2007 годзе на поўдні Малдовы запусьцілі газаправод «Токуз—Кайнар—Мярэнь»[5]. За 2017 год АТ «Малдовагаз» імпартавала 1033,9 млн кубамэтраў прыроднага газу, зь якіх 36,4 % паставілі АТ «Цеплаэлектрыка» і 32,3 % — хатнім гаспадаркам[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads