Маліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маліна, маліны[1] (па-лацінску: Rubus) — род расьлін сямейства ружавых.
Remove ads
Агульныя зьвесткі

На Беларусі сустракаецца 6 відаў:[2]
- Маліна звычайная, ці чырвоная (Rubus idaeus)
 - Ажына (Rubus caesius)
 - Касьцяніцы (Rubus saxatilis)
 - Куманіка (Rubus nessensis)
 - Марошка (Rubus chamaemorus)
 - Маліна пахучая (Rubus odoratus) — вырошчваецца зрэдку
 
Каштоўныя ягады. Добрыя меданосы.[2]
Вонкавае апісаньне
Маліна звычайная (чырвоная) расьце ў сырых лясах, хмызьняках, вырошчваюцца яе культурныя сарты.
Паўкуст вышынёй 1—3 мэтры з 1-гадовымі зялёнымі й 2-гадовымі адраўнелымі парасткамі. Плады чырвоныя, радзей жоўтыя, салодкія, духмяныя, высьпяваюць ў ліпені-верасьні. Разводзяцца атожылкамі прыдаткавых каранёў і каранёвымі чаранкамі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня — 8—10 гадоў. Вырошчваюць на роўных, ці пакатых участках, ахаваных ад халодных вятроў, схілах з урадлівай, з дастаткова вільготнай глебай.[2]
Remove ads
Апісаньне ягадаў
Плады маліны звычайнай маюць:[2]
- 5—7% цукраў
 - 1,5—2% арганічных кіслотаў
 - да 0,3% дубільных рэчываў
 - вітамін С
 - групы В
 - карацін
 
Выкарыстоўваюцца як сьвежыя, так і сушаныя, на кандытэрскія вырабы, у мэдыцыне.[2]
Раянаваныя сарты
Вылучаюць наступныя асноўныя сарты:[2]
- Гэрбэрт
 - Барнаўльская
 - Новакітаеўская
 - Ньюбург
 - Узнагарода
 
- у прысядзібных садах і гаспадарках вырошчаваюць таксама:[2]
 
- Латам
 - Навіна Кузьміна і інш.
 
Асноўныя шкоднікі й хваробы расьліны
Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць:[2]
- малінавыя жукі
 - даўганосік малінава-сунічны
 - галіца малінавая сьцябловая
 
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць:[2]
- антракноз
 - шэрая гніль
 - хлароз
 - мазаіка
 - пурпуровая плямістасьць
 - вірусныя хваробы й інш.
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
