Мамаду Сако
францускі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мамаду́ Сако́ (па-француску: Mamadou Sakho; нар. 13 лютага 1990 году, Парыж, Францыя) — францускі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня, абаронца. Таксама выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Remove ads
Кар'ера
Раньнія гады
Мамаду Сако быў чацьвертым дзіцём зь сямі. Ён пачаў займацца футболам у шэсьць гадоў і гуляў за клюб «Парыж». У 2002 годзе яго перавабілі да прафэсіяналаў, у клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».
«Пары Сэн-Жэрмэн»
14 чэрвеня 2008 году Сако падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Пары Сэн-Жэрмэн»[4]. Ён быў афіцыйна прадстаўлены ў першай камандзе й атрымаў майку з нумарам 3.
«Лівэрпул»
2 верасьня 2013 году ангельскі клюб «Лівэрпул» абвесьціў аб падпісаньні Сако. Сума трансфэру склала 15 млн фунтаў стэрлінгаў[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013
- Уладальнік Кубка Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads