Мандарыны (фільм)
эстонска-грузінскі фільм 2013 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мандары́ны» (па-грузінску: მანდარინები, па-эстонску: Mandariinid) — эстонска-грузінскі фільм 2013 року грузінскага рэжысэра Зазы Ўрушадзэ. Падзеі фільму разгортваюцца падчас вайны ў Абхазіі. У 2014 року фільм быў намінаваны на прэмію Акадэміі і Залаты Глёбус за найлепшы фільм на замежнай мове.
Remove ads
Сюжэт
Падзеі адбываюцца ў вёсачцы ў Абхазіі ў часе вайны ў Грузіяй. У вёсачцы эстонскія фэрмэры гадуюць мандарыны на продаж. З выбухам вайны большасьць эстонцаў зьяжджаюць на гістарычную радзіму, і ў вёсцы застаюцца толькі два мужчыны — стары Іва (Лембіт Ульфсак) і Маргус (Эльма Нюганэн) — на якіх лягае абавязак пасьпець сабраць ураджай. Тым часам ля іхняй вёскі адбываецца страляніна паміж абхаскімі апалчэнцамі і грузінамі, у якой выжываюць па адным чалавеку з кожнага боку. Ахмэд (Гіоргі Накашыдзэ) — чачэнскі найміт абхазцаў, а Ніка (Міхеіл Мэшхі) — грузін; абодва цяжка параненыя, але эстонцы з дапамогай знаёмага лекара выратоўваюць іх.
Акрыяўшы, абодва жаўнеры клянуцца пазабіваць адзін аднаго, аднак Іва вымагае кожнага зь іх паклясьціся, што пад ягоным дахам крывапраліцьця ня будзе. Ваяры застаюцца выздароўліваць у ягонай хаце, хоць працягваюць звады адзін з адным. Паступова яны пачынаюць выказваць ўзаемную спагаду і ўсьведамляюць, што чалавечнасьць пазнаецца праз раны і пакуты ворага. Неспадзявана ля хаты Іва спыняецца аўтамабіль расейскіх жаўнераў; Ніка застаецца ўнутры, а Ахмэд спрабуе патлумачыць, што ён свой, чачэнец, аднак расейцы ўважаюць яго за ворага і вырашаюць расстраляць на месцы. Ніка расстрэльвае іх з вакна, каб выратаваць Ахмэда. У страляніне ад шалёнае кулі гіне невінаваты Маргус, а Ніку забівае паранены афіцэр, якога яны палічылі забітым. Ахмэд прыкончвае расейца, аднак Ніка ўжо не ўратаваць[1].
Іва і Ахмэд хаваюць Маргуса і Ніка. На Нікавай магіле Ахмэд прызнае, што Іва меў рацыю, выказвае яму вялікую пашану, называючы ці ня бацькам. Іва кажа, што Ніка будзе пахаваны побач зь ягоным сынам, які загінуў у пачатку вайны. Іва, які застаўся ў вёсцы адзіны, вырашае вярнуцца ў Эстонію, а Ахмэд вяртаецца дадому на вайсковым джыпе, на якім ён упершыню наведаўся ў вёску.
Remove ads
У галоўных ролях
- Лембіт Ульфсак — Іва, стары эстонскі фэрмэр, які жыве ў Абхазіі
- Эльма Нюганэн — Маргус, сябар Іва, таксама эстонскі фэрмэр
- Гіоргі Накашыдзэ — Ахмэд, чачэнскі найміт
- Міхеіл Мэшхі — Ніка, грузінскі жаўнер
Узнагароды
Дадатковыя зьвесткі
- Фільм прысьвечаны Лявану Абашыдзэ, грузінскаму актору, які загінуў у Абхаскую вайну.
- Гіоргі Накашыдзэ, які грае ролю чачэнскага баявіка, паводле нацыянальнасьці грузін.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads