Лембіт Ульфсак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ле́мбіт Ю́ханавіч У́льфсак (па-эстонску: Lembit Ulfsak, 4 ліпеня 1947, Коэру, Эстонская ССР — 22 сакавіка 2017) — эстонскі і савецкі актор. Народны артыст Эстонскай ССР (1986).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Лембіт Ульфсак нарадзіўся ў вёсцы Коэру (Ярвамаа). У 1970 скончыў акторскі факультэт Талінскай кансэрваторыі. З 1971 — актор Эстонскага моладзевага тэатру ў Таліне. у 1978 року перайшоў у трупу Талінскага тэатру драмы. У 1985—1994 быў акторам кінастудыі «Талінфільм».

Фільмаграфія

Ролі ў кіно

  • Аповесьць пра чэкіста (рас. Повесть о чекисте, 1969) — Уладзімер Мюлер
  • Дон Жуан у Таліне (эст. Don Juan Tallinnas, 1971) — Флёрэстына
  • Легенда аб Тылі (рас. Легенда о Тиле, 1976) — Тыль Уленшпігель
  • Сьмерць пад ветразем (лат. Nāve zem buras, 1978) — Ўільям Гарнэт
  • Маршал рэвалюцыі (рас. Маршал революции, 1978) — Убарэвіч
  • Ад Бугу да Віслы (рас. От Буга до Вислы, 1980) — Падкова, афіцэр Арміі Краёвай
  • Яраслаў Мудры (рас. Ярослав Мудрый, 1981) — вараг Эймунд
  • Арабэла — дачка пірата (эст. Arabella, mereröövli tütar, 1982) — філэр
  • Мэры Попінс, да пабачэньня! (рас. Мэри Поппинс, до свидания!, 1983) — Містэр Робэртсан
  • Тайна «Чорных шпакоў» (рас. Тайна «Чёрных дроздов», 1983) — Джэральд Райт
  • Акадэмія пана Кляксы (рас. Академия пана Кляксы (фильм), 1984) — Ганс Хрысьціян Андэрсэн
  • ТАСС упаўнаважаны заявіць (рас. ТАСС уполномочен заявить…, 1984) — Шлеер, нямецкі журналіст
  • У пошуках капітана Гранта (рас. В поисках капитана Гранта, — 1985) — Жак Паганэль
  • Соф’я Кавалеўская (рас. Софья Ковалевская, 1985) — Лефлер
  • Пітэр Пэн (рас. Питер Пэн, 1987) — Джордж Дарлінг
  • Мілы, дарагі, любы, адзіны… (рас. Милый, дорогой, любимый, единственный…, 1987) — Герман
  • Зьбег абставін (лат. Apstākļu sakritība, 1987) — Мікалай Янсанс
  • Спакушэньне Б. (рас. Искушение Б., 1990) — Фелікс Сьнегіроў, пісьменьнік
  • Сівая легенда (1991) — Раман
  • Сьляза князя цемры (польск. Łza księcia ciemności, 1992) — Ільмар Вінт
  • Вядзьмарка (рас. Ведьма, 2006) — шэрыф
  • Ісаеў (рас. Исаев, 2009) — Артур Нэўман, начальнік Палітычнай паліцыі Эстоніі
  • Мандарыны (эст. Mandariinid, 2013) — Іва
Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Эстонскі ордэн Белай зоркі IV ступені (2006).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads