Манрэаль Канадыенз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манрэаль Канадыенз (па-ангельску: Montreal Canadiens) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада. Клюб быў закладзены ў 1909 годзе, што робіць «Канадыенз» найстарэйшым дзейным спартовым клюбам у НХЛ. Фактычна манрэальскі клюб ёсьць адзіным клюбам, які паўстаў раней за НХЛ. Гэта адзін з найстарэйшых паўночнаамэрыканскіх прафэсійных спартовых клюбаў у гісторыі Канады. Клюб выйграваў Кубак Стэнлі 24 разы, больш за любую іншую каманду[3].
У розныя часы за клюб гулялі беларускія хакеісты, як то Андрэй Касьціцын (2005—2012), Міхаіл Грабоўскі (2006—2008), Сяргей Касьціцын (2007—2010) і Алекс Гальчанюк (2012—2018), апошні зь якіх, аднак, мае грамадзянства ЗША.
Remove ads
Гісторыя
«Канадыенз» былі заснаваны Амброўзам О’Браенам 4 сьнежня 1909 году. Клюб адразу далучыўся да канадзкай Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА)[4][5], якая папярэднічала Нацыянальнай хакейнай лізе. Асноўным прызначэньнем клюбу было тое, што яна мусіла быць прадстаўніком франкамоўнай супольнасьці Манрэалю, а склад дружыны фармаваўся з франкамоўных гульцоў, як і кіраўніцтва вымагала быць франкамоўным[6]. Заснавальнікі назвалі каманду «Лё Канад’ян» (па-француску: Les Canadiens), тэрмінам, які ў той час ідэнтыфікавала сябе франкамоўная грамада Канады[7]. У першы свой сэзон каманда не дала рады і скончыла на апошнім радку выніковай табліцы. Адразу пасьля гэтага клюб трапіў ва ўласнасьць Джорджа Кенэдзі, пасьля чаго вынікі палепшыліся[8]. Каманда выйграла свой першы Кубак Стэнлі ў сэзоне 1915—1916 гадоў[9]. У 1917 годзе поруч з чатырма іншымі клюбамі НХА «Манрэаль Канадыенз» утварылі Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ)[10], здабыўшы перамогу ў сэзоне 1918—1919 гадоў.

Клюб пасьпяхова пачаў у 1930-я гады, калі здабыў Кубак Стэнлі ў 1930 і 1931 гадах. У тыя часы «Канадыенз» мелі суперніцтва зь іншым клюбам гораду «Манрэаль Марунз», але апошні зь іх скончыў выступы ў НХЛ па сэзоне 1937—1938 гадоў. Справа ў тым, што паказьнікі «Марунз» пагоршыліся гэтак жа, як і фінансавы стан клюбу, які пакутваў ад Вялікай дэпрэсіі. Уладальнікі спрабавалі прадаць каманду Кліўлэнду, але мясцовыя інвэстары адхілі прапанову[11]. У выніку «Марунз» быў ліквідаваны, а некаторыя гульцы каманды далучыліся да шэрагаў «Канадыенз»[12].
У 1940-я гады ў атацы манрэальцаў блішчэлі такія зоркі, як то Марыс Рышар, То Блэйк і Элмэр Лак, дзякуючы чаму «Канадыенз» заўсёды быў фаварытамі лігі. З 1953 па 1960 гады клюб шэсьць разоў здабываў Кубак Стэнлі, у тым ліку рэкордныя пяць разоў запар з 1956 па 1960 гады. У склад той зорнай дружыны ўваходзілі Жан Бэліво, Дыкі Мур, Даг Гарві, Бэрні Жафрыён, Жак Плянт і малодшы брат Рышара Анры[13].
«Канадыенз» яшчэ дзесяць разоў перамагалі ў чэмпіянаце за 15 сэзонаў з 1965 па 1979 гады, пры гэтым чэмпіёнамі яны былі чатыры разы запар з 1976 па 1979 гады[14]. У сэзоне 1976—1977 гадоў манрэальцы зьведалі толькі 8 паразаў за 80 гульняў, усталяваўшы рэкорд[15]. У гэтым жа розыгрышы каманда 34 матчы былі непераможныя[16], закінуўшы на 216 шайбаў болей чым прапусьціўшы[17]. У наступным сэзоне каманда ўсталявала новую ўжо 28-гульнявую непераможную сэрыю[18]. Новая генэрацыя хакеістаў улучала Гі Ляфлёра, Івана Курнуае, Кена Драйдэна, Піта Магоўліча, Жака Лёмэра, П’ера Ляруша, Стыва Шата, Боба Гейні, Сэржа Савара, Гі Ляпуанта і Лары Робінсана. Галоўным трэнэрам у тыя часы быў Скоці Боўман[19].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads